«Мы свабоду сваю здабыць не змаглі. Калі ўсе на Майдан, ты таксама схадзі» (відэа)


Беларускі гурт «Botanic Project» прэзентаваў новую песню «Свабода». Прэзентацыя адбылася 6 лютага ў клубе «Піраты» падчас святкавання Дня народзінаў легенды музыкі рэгі – Боба Марлі.



Песня «Свабода» – гэта развага пра вольнасць і людскую годнасць, пра зняволенае грамадства, дзе пануе страх, а роднае паветра пакідае ў вуснах горкі прысмак.

{movie}”Botanic Project” – песня “Свобода” |right|14692{/movie}

«Свабода – гэта не шэпт на кухні, мой дружа. Свабода – гэта моцны і выразны гук», – спяваюць музыкі.

Падчас канцэрту яшчэ адзін беларускі гурт “Адыс Абеба” прадставіў сваю кампазіцыю на беларускай мове.

{movie}Гурт “Адыс Абеба” прадставіў сваю кампазіцыю на беларускай мове|right|14700{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў