«Авэля» замаўлялі?


Палітыка – нашае ўсё. Літаратура – гэта палітыка, музыка – палітыка, кіно – таксама палітыка. Ізноў здымаюць на Плошчы, гэтым разам – мастацкую стужку «Авэль». Медыяактывіст Паўлюк Канавальчык у «Размове Жбанкова» каментуе «кінематаграфічнае-палітычнае» жыццё.

{movie}«Авэля» замаўлялі?|right|14690{/movie}

Здымкі «Авэля» толькі пачаліся, а пытанняў ужо шмат. Прадзюсары сцвярджаюць, што гэта кіно пра прыватныя пачуцці ды асабістыя жарсці. Крытыкі крычаць, што гэта – палітычная замова. А ці можа ў беларускай прасторы існаваць непалітычнае кіно? «Улады жадаюць непалітычнае кіно і спрабуюць максімальна ігнараваць палітычны кантэкст, у якім мы жывём. Што да «Авэля», гэта першая спроба дзяржавы зрабіць адказ на стужку «Жыве Беларусь», – кажа госць праграмы.

У беларускай кінаіндустрыі ўсё часцей вядзецца не пра мастацкую якасць, а пра медыйны эфект, гэткае супрацьстаянне скандалаў. «Агітацыйнае і прапагандысцкае кіно – гэта заўжды замова ўлады або апанентаў улады. Але – не замова грамадства. Электарат нічога не замаўляў, ён хоча свята, адпачываць, хоча казкі, чаго заўгодна, але не прапаганды», – падкрэслівае медыяактывіст.

Ці палітычнае кінавыказванне можа мець сэнс у Беларусі? Ці магчымы «кінамайдан»? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў