Гурт «Касіяпея» паабяцаў новы альбом, яго назавуць «Крыжык»


Тры магічныя калектывы – адным лютаўскім вечарам пасярод працоўнага тыдня. У клубе «Re:Public» прайшоў ужо пяты фестываль «In Rock We Trust». Кожнага разу імпрэза збірае новыя гурты. Такім чынам, сталы наведнік гэтых канцэртаў можа пазнаёміцца з цэлым пластам актуальнага беларускага року.

Гралі на фэсце «Касіяпея», «2MORROW2LATE» і «SHE-WOLF». Усе тры гурты складаюцца з трох чалавек, а таму лічба тры ў гэты вечар набыла дадатковую сімвалічнасць.

{movie}Агляд падзеяў культуры (06.02.2014) |right|14676{/movie}

Карнавальнае трыа «Касіяпея» падарыла публіцы сваю новую кампазіцыю «Ісус і шымпанзэ».

Пад канец года музыкі паабяцалі таксама з’яўленне новага альбому.

Музыкі Саша Ліберзон ды Ілля Чарапко-Самахвалаў кажуць: «Будзе прысвечаны цёмным бакам планеты. І светлым бакам сусвету. Ён будзе тэалагічнага зместу, прысвечаны Богу. Хутчэй за ўсё, будзе называцца «Крыжык».

Нягледзячы на самае сэрца працоўных будняў, а таксама свавольства гукаўзмацняльнай сістэмы, зала была поўная, а песні працягвалі гучаць у акустыцы.

Іншыя тэмы: У Магілёве святкуюць 100-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова – ува ўсіх бібліятэках з’явіліся адмысловыя экспазіцыі, вершы класіка гучаць у аўтобусах. У Менску выставілі творы вядомага іранскага мастака Бэгзада Базаргі. Гомельскія металісты «Vein of Hate» і берасцейскія электроннікі «Saint Gooseberry» прэзентавалі па кліпе.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў