Выбух на Майдане. Пацярпела адна асоба. Хлопцу адарвала пальцы рукі


У Доме прафсаюзаў, дзе месціцца Штаб нацыянальнага супраціву, спрацавала выбуховае прыстасаванне.

Выбухоўку падкінулі зранку ў чацвер пад выглядам лекаў. Прыстасаванне спрацавала ў момант, калі пакет раскрылі. У выніку маладому чалавеку адарвала пальцы на руцэ. Цяпер пацярпелы – у кіеўскай больніцы.

Прадстаўнікі Штабу заяўляюць, што будуць праводзіць следства самастойна. «У нас ёсць для гэтага неабходныя людзі ды спецыялісты», – адзначыў падчас адмысловага брыфінгу кіраўнік Штабу Анатолій Ведмідзь (Анатолий Ведмидь).

ЮВ паводле news.liga.net

Глядзі таксама
Каментары