Інтэрнаўтаў агітуюць за флэш-мобы для падтрымання «Беркута»


Абвешчаная ў інтэрнэце акцыя мае скончыцца 10 лютага.

Заклік арганізоўваць флэш-мобы для падтрымання ўкраінскіх сілавікоў, якія збіваюць мірных дэманстрантаў, змясціў расейскі сайт «Национально-освободительное движение». Інтэрнаўтам прапаноўваюць сфатаграфавацца з лозунгам «Беркут», Россия с вами!», дапісаўшы да яго назву свайго гораду, або з сімволікаю «Беркута». Калі ўдзельнікаў набярэцца шмат, ім раяць утварыць «жывы надпіс» «Беркут» у колерах расейскага сцягу і зрабіць здымак з шматпавярховага будынку. Здымкі трэба дасылаць на адрас сайту.

Акцыя мае праходзіць з 1 да 10 лютага. Арганізатары заклікалі ўсіх рэкламаваць яе ў сацыяльных сетках. Размаху яна пакуль не набыла. На сайце змешчана 7 здымкаў.

946_g8s4o37jigr

Фота rusnod.ru

38_32ftyuinacr

Фота rusnod.ru

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары