За намі будуць падглядаць


У Менску вызначылі месцы, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сістэмамі відэаназірання.

Сярод такіх аб’ектаў аказаліся некаторыя аўтазаправачныя станцыі, бары, начныя клубы, казіно, бізнес-цэнтры, гатэлі (у тым ліку гатэльныя комплексы «Юбілейны», «Турыст» і «Алмаз»), гульнёныя ўстановы, закусачныя і кавярні, рэстараны і піцэрыі, гандлёвыя цэнтры. Таксама абавязковаму абсталяванню сістэмамі відэаназірання падлягаюць найбуйнейшыя ўніверсальныя крамы сталіцы, сярод іх – універмаг «Беларусь», цэнтральная ўніверсальная крама «Менск», універсамы ГУМ, «Цэнтральны», «Еўрапейскі», «Першамайскі», «Валгаград» і шэраг іншых.



Пастанова набыла сілу з 1 лютага.

Хто б хацеў зайсці ў краму па новую бялізну ды выйсці адтуль зоркаю інтэрнэту? Падрабязнасці ў відэаматэр’яле!

{movie}Спрэчны відэанагляд|right|14648{/movie}



ЮВ паводле belta.by

Стужка навінаў