Віцебскі доктар дапамог ухіліцца ад войска цэламу ўзводу


Урач-эндаскапіст з Віцебскай клінічнай бальніцы N1 атрымліваў хабар за фіктыўныя медыцынскія заключэнні, якія дазволілі ўхіліцца ад прызыву 27-мі асобам.

Доктару пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. «Крымінальная справа накіраваная ў суд», паведамляе газета «Звязда». Па факце злачынства распачата 27 крымінальных спраў.

Акрамя Беларусі ў спіс краін, дзе мужчыны абавязаны адслужыць у войску ўваходзіць такія дзяржавы як Арменія, Аўстрыя, Бразілія, Кіпр, Егіпет, Іран, Ізраіль, Мексіка, Тайланд. Поўны спіс ТУТ!

Ці варта «касіць» ад войска? Адказ на гэтае пытанне ў нашай праграме «54%»

{movie} 54% Жаночы погляд на войска|right|14646{/movie}

ЮВ падодле interfax.by

Стужка навінаў