Патрыярх Кірыл правядзе ў Сочы малебен для алімпійцаў Беларусі, Малдовы, Расеі ды Украіны (фота)


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае ў Сочы спартовыя аб’екты, Алімпійскі парк і правядзе набажэнства ў храме Нерукатворнага вобраза Збавіцеля ў Сочы.



Як чакаецца, набажэнства наведаюць прадстаўнікі алімпійскіх зборных Беларусі, Малдовы, Расеі ды Украіны, паведамляе прэс-служба галавы РПЦ.

4 лютага Патрыярх Кірыл у гутарцы з журналістамі сказаў, што спортам карысна займацца ўсім, незалежна ад прафесіі. «Гэта ўсё фармуе выдатныя чалавечыя якасці, якія патрэбныя і ў жыцці, чым бы чалавек ні займаўся – ці ён доктар, інжынер, бізнесовец, палітык або святар», – падкрэсліў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы.

Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды-2014 адбудзецца 7 лютага. Першыя старты пройдуць напярэдадні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў