«У Жызнеўскага стрэліла жанчына, якая выйшла з-за аўтобусаў»


МУС Украіны адпрацоўвае версію пра тое, што беларуса Міхаіла Жызнеўскага на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве магла забіць жанчына.

У паведамленні прэс-службы МУС Украіны гаворыцца: нягледзячы на тое, што ў СМІ з’яўляюцца выказванні «асобаў, якія нібыта ёсць сведкамі забойстваў», праваахоўнікам дагэтуль не ўдалося дапытаць нікога з іх.

Пра версію з жанчынаю напісала газета «Вести», што ўзяла інтэрв’ю ў людзей, якія называюць сябе сябрамі Жызнеўскага. Выданне асвятляе падзеі ўва Украіне з прарасейскіх пазіцыяў. «Шчыра кажучы, шмат хто чаго гаворыць. Інфармацыя даходзіць розная. І калі ад яе адштурхоўвацца, страляла ў яго цёлка. Амаль ва ўпор. Выйшла з-за аўтобусаў і стрэліла», – сказаў хлопец, якога выданне назвала Юрыем.

МУС Украіны, у сваю чаргу, звяртаецца да магчымых сведкаў або відавочцаў злачынстваў на вуліцы Грушэўскага з заклікам даць любую інфармацыю, якая дапаможа раскрыццю.

АК, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў