Самы высокі ўніверсітэцкі будынак у Еўропе склаўся як картачны дамок (відэа)


У Франкфурце знеслі самы высокі ў Еўропе ўніверсітэцкі будынак.

116-метровую ўніверсітэцкую вежу ў Франкфурце-на-Майне знеслі кіраваным выбухам. Будынак вагою каля 50 тыс. тонаў «склаўся» за лічаныя секунды. Аперацыю праводзілі 500 працаўнікоў, а назіраць за відовішчам прыйшлі больш за 10 тыс. чалавек. Перад выбухам у вежы прасвідравалі больш за 1400 адтулінаў для выбуховых зарадаў.

На месцы былой вежы хочуць пабудаваць офісны цэнтр.

{movie}Самы высокі ў Еўропе ўніверсітэцкі будынак зносяць кіраваным выбухам|right|14625{/movie}

АК, belsat.eu, паводле dpa.com

Стужка навінаў