Вонкавы дзяржаўны доўг – $ 1300 на кожнага беларуса


У 2013 годзе дзяржава пазычыла $ 2,4 млрд, аддала замежных пазыкаў – $ 2 млрд.

Вонкавы доўг за год павялічыўся на амаль на 20 % і складае цяпер $ 12,1 млрд, паведамляе Міністэрства фінансаў. Ліміт такой запазычанасці, закладзены ў бюджэце, складае $ 15,6 млрд.

Найбольш, $ 880 млн, дзяржава пазычыла ў Антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС, на другім месцы ідзе Кітай ($ 533 млн), на трэцім – урад Расеі, які пазычыў грошы на будаўніцтва АЭС – $ 436 млн.

Сёлета дзяржава плануе рэфінансаваць частку пазыкаў, што мае аддаць у 2014 годзе. Адмыслоўцы галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў у артыкуле пра асаблівасці выканання бюджэту ў 2014 годзе называюць гэта «крытычна важным». Аднак адзін з галоўных крэдытораў – Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС – напрыканцы 2013 года прыняў рашэнне пакуль не выдаваць Беларусі чарговага, шостага траншу крэдыту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў