Робім перапланаванне. Як захаваць усе нормы і правілы?


Зрабіць замест вокнаў люкі, як у падводнай лодцы, – не праблема! Праблема ў тым, каб не разваліць будынак і ўзгадніць неабходныя змены. Пра тое, як датрымацца ўсіх нормаў і правілаў і не патануць у моры бюракратыі – расповед у рубрыцы «Свая кішэня» ў праграме «Асабісты капітал».

{movie}Робім перапланаванае. Як захаваць усе нормы і правілы?|right|14622{/movie}

Спадарыня Наталля займалася ўзгадненнем перапланавання і ўласна рамонтам каля двух гадоў. Яна кажа, што працэс узгаднення не надта складаны, але вельмі доўгі. «Трэба проста доўга збіраць усе паперкі, калі гавораць штосьці прынесці – гэты дакумент трэба прынесці. Няма сэнсу патрабаваць чагосьці ўжо на заўтра», – кажа жанчына.

Узгадненне простага перапланавання можа заняць паўгода. Найчасцей працэс замаруджваюць працы з апорнымі сценамі – на гэта патрэбны дазвол Дзяржбудэкспертызы. «Каб зрабіць праём у апорнай сцяне, абавязкова патрэбнае даследаванне кватэры суседзяў, таму варта мець з імі добрыя стасункі – яны маюць пусціць таго ж праекціроўшчыка, што мае спраўдзіць, ці няма ў іх перапланавання», – распавядае спадарыня Наталля.

Можа перадаць справу пасярэдніку, але хутчэй узгадненне не пройдзе – пасярэднік пройдзе ўсе тыя ж этапы працэдуры. З іншага боку, вам не давядзецца абіваць парогі прыкладна дваццаці розных інстанцыяў. Можна спачатку зрабіць перапланаванне, а потым – узгадніць.

Калі вашай кватэры патрэбны тэрміновы рамонт – не вагайцеся патэлефанаваць у мясцовую адміністрацыю і запытаць, што з працаў будзе лічыцца перапланаваннем, а што – не. Усе працы можна падзяліць на тры групы: тыя, што патрабуюць дазволу і праекту, тыя, што патрабуюць толькі дазволу, і тыя, што можна зрабіць без узгадненняў.

Гэтак, без дазволу і праектаў можна замяніць дзверы, адрамантаваць столь, стварыць новыя ці адрамантаваць старыя антрэсолі. Дазвол патрэбны на замену вокнаў ці замену старога паркету новым. Калі збіраецеся замест лінолеуму пакласці кафлю, спатрэбіцца і дазвол, і праект, як і на перанос батарэяў, усіх працаў са сценамі.

За няўзгодненае перапланаванне пагражае штраф, а яшчэ – калі вы захочаце прадаць кватэру, то могуць узнікнуць праблемы. Больш пра перапланаванне глядзіце ў праграме «Асабісты капітал»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў