Ініцыятыву аднаго з дэпутатаў у нашым эфіры каментуе праваабаронца Вялянцін Стэфановіч і доктар са Шчучына Васіль Бязмен.
Напрыканцы снежня кіраўнік краіны ўзняў тэму ўвядзення платнай медыцыны ў краіне. «Я не хачу сказаць, што мы заўтра ўвядзем платную медыцыну, – гаворыць Аляксандр Лукашэнка. – Напэўна, гэта будзе няправільна, і тыя, хто гэта зрабіў з постсацыялістычных дзяржаваў, маюць вельмі вялікія праблемы. Але нешта ў гэтай частцы трэба рабіць», – цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА. Пазней з ініцыятывай увядзення платнай медыцыны выступіў адзін з дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў.
Варта адзначыць, што яшчэ некалькі тыдняў таму беларускія медыкі пачалі пратэст супраць жабрацкіх заробкаў.
Лекар са Шчучына Васіль Бязмен выказаў у нашым эфіры меркаванне, што мусіць быць і платная і бясплатная медыцына. «Людзі павінныя клапаціцца пра сваё здароўе… Нельга пайсці за селядцом, а пасля завітаць да доктара, каб ён выпісаў пару бясплатных лекаў».
{movie}Доктар са Шчучына пра селедцоў і платную медыцыну |right|14609{/movie}
Ці адпавядае платная медыцына нормам беларускай Канстытуцыі? Пра гэты ды іншыя аспекты платнай медыцыны паразважаў у вечаровай праграме «Гарачы каментар» праваабаронца Вялянцін Стэфановіч.
Канстытуцыйны пастулат пра сацыяльную дзяржаву мусіць рэалізавацца ў нашай краіне праз права на атрыманне бясплатнай адукацыі ды медыцыны, і, калі чыноўнікі прапаноўваюць цалкам перайсці на платную медыцыну, – гэта парушае асноўны закон краіны, патлумачыў праваабаронца.
{movie}”Гарачы каментар”: Вялянцін Стэфановіч пра платную медыцыну |right|14608{/movie}
ЮВ, belsat.eu