Калі для беларусаў адкрыецца «акно» ў Еўропу?


У візавых перыпетыях разбіраўся ў «Гарачым каментары» паэт і палітык Уладзімір Някляеў.



Цэнтр Еўропы, мост паміж Захадам і Усходам – гэткія азначэнні Беларусі чуў бадай кожны. І гэта пра краіну, аточаную з усіх бакоў, апроч усходу, памежнымі шлагбаумамі. Між тым менавіта грамадзяне Беларусі штогод атрымліваюць найвялікшую ў свеце колькасць шэнгенскіх візаў.

{movie}Калі для беларусаў адкрыецца «акно» ў Еўропу? |right|14607{/movie}

І рэкордныя лічбы неўзабаве могуць павялічыцца: Беларусь і Еўразвяз пачалі перамовы аб спрашчэнні візавых працэдураў. Раней афіцыйны Менск адмаўляўся падпісваць пагадненне аб рэадмісіі, якім Брусель абумоўліваў спрашчэнне працэдураў – дакумент абавязвае браць на сябе адказнасць за незаконных мігрантаў, якія пранікаюць у Аб’яднаную Еўропу праз нашую краіну. Калі ж гэтым разам двухбаковыя перамовы скончацца паспяхова, шэнгенскія візы могуць патаннець, і выдаваць іх будуць куды хутчэй.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў назваў дзве прычыны, якія цягам доўгага часу не даюць афіцыйнаму Менск дамовіцца з Еўразвязам пра спрашчэнне візавага рэжыму: закрытае грамадства і нежаданне ўладаў Беларусі прызнаць заслугі апазіцыі ў візавай сферы.

«З сустрэчаў апазіцыі [з палітыкамі ЕЗ – belsat.eu] у Бруселі, у Варшаве, у Берліне пачаліся наагул гэтыя працэсы, звязаныя ці з памяншэннем аплаты шэнгенскіх візаў, ці з іх адменаю», – падкрэсліў палітык. Улады Беларусі адцягваюць перамовы з Еўразвязам, каб усе зрухі ў спрашчэнні візавага рэжыму з Еўропаю прыпісаць выключна сабе, мяркуе госць «Белсату».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў