Японцы зрабілі станік, які раскрые сваю зашпільку толькі ў выпадку сапраўдных пачуццяў


Японская кампанія вытворца ніжняй бялізны «Равіжур» распрацавала «разумны» станік, які раскрые сваю зашпільку толькі ў выпадку сапраўдных пачуццяў у партнёраў.

Распрацоўка з дапамогай сэнсараў вымярае частату сэрцабіцця жанчыны і адсылае атрыманую інфармацыю на смартфон, які, у сваю чаргу, з дапамогаю праграмы аналізуе гэты параметр і вырашае, калі адкрыцца. Распрацоўнікі запэўніваюць, што заняткі спортам не будуць кампраматаваць ўладальніцу гэтага дэвайсу.

{movie}Японцы зрабілі станік, які раскрые сваю зашпільку толькі ў выпадку … |right|14605{/movie}

Архіў праграмы «Дэвайс» можна знайсці ТУТ!

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 у інфармацыйна-публіцыстычным блоку «Студыя «Белсат». Глядзіце на сваіх спадарожніках а таксама ОН-ЛАЙН!

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў