Сотні валанцёраў, 17 тыс. гледачоў – у Менску прайшла «Talaka.Party»


Пачатак лютага ў Менску адзначылі першым няспынным 12-гадзінным марафонам беларускай музыкі. Вечарына называлася «Talaka.Party», а, як вядома, талака для нас – традыцыя аб’яднання людзей дзеля ўзаемнай дапамогі ды адзінай мэты.



{movie}Агляд падзеяў культуры (03.02.2014) |right|14606{/movie}

Мэта ж марафону, які без перапынкаў на цішу доўжыўся палову содняў на пляцоўцы «ЦЭХ», – папулярызацыя якаснай беларускай музыкі. Стваральнікамі менавіта такой сябе палічылі музыкі з гуртоў «J:Морс», «Navi», «Hurma», «НагУаль», «Pukstband», «Ili-Ili», «BosaeSonca», а таксама Паліна Рэспубліка і рэпер SP Kava. Агулам 16 калектываў, якія грэлі сваёй музыкаю ледзяны лютаўскі вечар.

{movie}Агляд падзеяў культуры (03.02.2014) |right|14606{/movie}

«Гэта такі своеасаблівы рэп з беларускаю дудкаю. Мы спрабуем рабіць нешта эксперыментальнае, ні да чаго не падобнае», – распавядае рэпер SP Kava пра ўласную музыку. – «А чаму менавіта па-беларуску вашыя тэксты?» – «Што-та не так»

Пакуль некалькі сотняў людзей назіралі за падзеяй жыўцом, прыблізна 17 тыс. сачылі за талакою онлайн. Трансляцыю вёў сайт «Тут.бай».

«Talaka.Party» адметная тым, што робіцца вялікаю колькасцю людзей. У нас шмат партнёраў, якія нас падтрымліваюць, даюць паслугі добраахвотна або паводле лаяльных коштаў. Шмат валанцёраў у нас, якія дапамагаюць з прасоўваннем і арганізацыйнымі пытаннямі. Мы проста хацелі ўсім светам, усёю талакою зарганізаваць мерапрыемства, каб яно акупілася», – распавёў Яўген Клішэвіч, дырэктар платформы «Talaka.by»:

Дарэчы, арганізоўваць «Talaka.Party» дапамагалі прыблізна 200 валанцёраў.

Іншыя тэмы: Калекцыя «пARTызана» папоўнілася новым выданнем – альбомам фотамастака Сяргея Ждановіча. «Ляпіс Трубяцкі» прэзентаваў кліп на песню «Матрошка». Лідар гурта «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі паказаў свае карціны аголенай натуры на выставе маладых берасцейскіх мастакоў «Сёння – гэта мы».

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў