Рэзанансавая справа. Мужчына забіў былую жонку, а сыну сказаў – яна пайшла спаць


У Менску адбываецца гучны судовы працэс у справе жорсткага забойства кіраўніцы менскага клубу лучнікаў-аматараў. Сёння ў судзе Заводскага раёну сталіцы прайшоў допыт абвінавачанага Канстанціна Казлова. Былы муж Ганны Сярдзечкінай прызнаўся ў злачынстве.

У судзе Казлоў цалкам прызнаў сваю віну і распавёў абставіны забойства. Усё пачалося са сваркі: Ганна адмаўляла былому мужу ў сустрэчах з малым дзіцём і спрабавала выгнаць яго з дому.
{movie}Рэзанансавая справа. Муж прызнаўся ў жорсткім забойстве жонкі|right|14604{/movie}
Аднак, паводле паказанняў абвінавачанага, у запале сваркі ён страціў кантроль над сабою і пачаў зноў усведамляць рэальнасць толькі пасля таго, як задушыў сваю ахвяру. Потым, сказаўшы сыну, што мама пайшла спаць, зламыснік раздзяліў тулава і незаўважна вынес яго з дому ў пакетах. А праз 2 дні заявіў у міліцыю аб знікненні жанчыны.

Следчыя западозрылі заяўніка на самым пачатку і ўжо праз тыдзень той прызнаўся.

Як распавяла сёння сястра забітай, яшчэ да разводу сужэнец у часе сваркі спрабаваў душыць Сярдзечкіну, пасля чаго тая звярнулася ў міліцыю, але там ейных словаў усур’ёз не прынялі.

ЯС, belsat.eu
https://youtu.be/vsmUIgrhjhc

Глядзі таксама
Каментары