На месца Леніна ў Кіеве паставілі «залаты ўнітаз»


Некалькі дзясяткаў студэнтаў у Кіеве ўсталявалі «залаты ўнітаз» на пастаменце, дзе калісьці стаяў помнік Леніну, зрынуты падчас акцыяў пратэсту.

Як перадаў карэспандэнт агенцтва «Бі-бі-сі», арганізатары акцыі кажуць, што гэтак яны хочуць пераканаць дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў перайсці на бок апазіцыі.

«Мы хочам перадаць тым дэпутатам, якія не ўваходзяць ні ў якую фракцыю, і адэкватнай частцы Партыі рэгіёнаў, што досыць ужо працаваць на аднаго чалавека, на залатыя ўнітазы для гэтага чалавека», – сказаў адзін са студэнцкіх актывістаў Ілля Крутэнка.

Студэнты заклікаюць прадстаўнікоў праўладнай фракцыі падтрымаць ініцыятыву апазіцыі аб пераходзе да Канстытуцыі 2004 года.

Гэты законапраект плануюць разглядаць у Вярхоўнай Радзе ў аўторак 4 лютага.

Залаты ўнітаз

«Залаты ўнітаз» стаў часткаю фальклору пасля паведамленняў прэсы пра дарагія аздобы рэзідэнцыі Віктара Януковіча ў Мэжыгір’і.

Журналісты, спасылаючыся на здымкі працаўнікоў, якія працавалі ў Мэжыгір’і, сцвярджалі, што ўнітаз ў адным з ванных пакояў рэзідэнцыі пакрыты пазалотаю.

Сама рэзідэнцыя ў Мэжыгір’і ператварылася ў адзін з сімвалаў барацьбы для апазіцыйна настроеных украінцаў.

Актывісты неаднаразова ладзілі акцыі пратэсту ля Мэжыгір’і.

МЯ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары