Страляніна ў маскоўскай школе: двое забітых


Вучань старэйшых класаў са стрэльбаю ўварваўся ў школу ды ўзяў у закладнікі дзяцей і настаўніка. Вучняў вызвалілі, злачынцу схапілі, але падчас страляніны загінулі настаўнік і адзін паліцыянт.

{movie}Эвакуацыя вучняў|right|14598{/movie}

Падчас нападу ў класе былі 20 вучняў. Ніхто з іх не пацярпеў.

Цяпер будынак школы ачапілі, усе вучні і персанал эвакуяваныя. На месцы працуюць крыміналісты. Паводле расейскага МУСу, затрыманы злачынца быў цвярозы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў