Міліцыянты перашкаджаюць БХД збіраць подпісы супраць алкагалізацыі


Напады і правакацыі з боку міліцыянтаў у цывільным, публічныя пагрозы «завезці ў лес» – ад міліцыянтаў у форме. Улады спрабуюць перашкодзіць Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, што ладзіць марафон пікетаў “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.
У Менску ля ўніверсаму “Беларусь” сябар Заводской выбарчай камісіі Вольга Крыжаноўская разам з працаўнікамі міліцыі (адзін з іх старшына Бобрык) патрабавалі спыніць пікет, паведамляе сайт http://bchd.info. Паводле актывістаў, адзін з міліцыянтаў пагражаў ім расправаю. “Скручу і завязу адсюль у лес” – заявіў ён.
На пікеце перад Камароўскім рынкам людзі ў цывільным ушчыльную здымаюць пікет Марыны Хоміч на відэа, чапляюцца да пікетоўцаў, абражаюць іх і ўсяляк правакуюць. Да іншых пікетаў, у тым ліку будучага прызначэнца “Белай Русі” Сокала, за якога збіраюць подпісы настаўніцы, правакатары не чапляюцца.
На пікет кандыдата Максіма Гацака прыйшоў старшыня акруговай камісіі Генадзь Шэбес, які заявіў, што выносіць актывісту папярэджанне.
Стужка навінаў