Імітацыя Плошчы – з сапраўднымі «ціхарамі» і затрыманнямі (фота, відэа)


Увечары 1 лютага ў Менску працягваліся здымкі мастацкага фільму «Авель». У гэты дзень здымалі масавую сцэну – 4-тысячнае шэсце дэманстрантаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

{movie}Імітацыя Плошчы – з сапраўднымі «ціхарамі» і затрыманнямі |right|14595{/movie}

Здымкі планавалі пачаць а 20:00, але праз надвор’е і з тэхнічных прычынаў здымаць пачалі з 2-гадзінным спазненнем. Калона з 4 тыс. чалавек, якая рушыла з Кастрычніцкай плошчы да Дому ўраду, не выкрыквала ніякіх лозунгаў, чуваць было толькі свіст і шум. «Дэманстранты», якія ішлі наперадзе, запалілі фаеры.

Шэсце калоны да Дому ўраду доўжылася прыкладна 40 хвілінаў, пасля чаго здымачная брыгада спыніла працэс, заявіўшы, што кадр знялі ўдала.

У масоўцы бралі ўдзел студэнты педагагічнага і медычнага ўніверсітэтаў, БДУІР. На здымках было досыць шмат працаўнікоў ДАІ і міліцыянтаў у цывільным.

Пасля сканчэння здымак відэааператар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Васіль Сямашка браў інтэрв’ю ў двух студэнтаў, хлопца і дзяўчыны, каля Дому ўраду ля помніку Леніну. Паводле яго, прыкладна а 22:45 да іх падышлі трое невядомых у цывільным. Яны цікавіліся пытаннямі, якія аператар задаваў удзельнікам масоўкі, а таксама паспрабавалі затрымаць студэнтаў – гэты працэс Сямашка таксама здымаў на відэакамеру. Прыкладна праз 10 хвілінаў ад журналіста запатрабавалі сцерці запіс без аднаўлення пасля, паабяцаўшы адпусціць і яго, і ўдзельнікаў масоўкі.

Чытайце таксама рэпартаж нашага карэспандэнта з месца здымкаў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў