Каля Дому ўраду ў Менску выбухнуў мікрааўтобус (абноўлена)


У цэнтры Менску на пляцоўцы каля Дому ўраду прыкладна а 19-й загарэўся і выбухнуў мікрааўтобус «Газель». Пра гэта паведамілі відавочцы здарэння.



На месца пажару прыбылі ратавальнікі і хуткая дапамога. Аўтамабіль залілі пенаю, медыкі накіраваліся ў будынак Менскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Відавочцы паведамлялі, што ў гэты час на плошчы праводзіліся здымкі фільму «Авель», аднак, як адзначалі першапачаткова сведкі, надзвычайнае здарэнне стала для здымачнай групы нечаканасцю. Як высветлілася пазней, выбух адбыўся ў межах здымкаў фільму ”Авель”.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў