Трукі на праспекце і некалькі сцэнаў са скандальнага «Авеля» (відэа)


Для беларускай кінастужкі «Авель», якую ствараюць на замову Міністэрства культуры, на праспекце Незалежнасці ў Менску здымалі сцэну з сутыкненнем некалькіх аўтаў.

{movie}Трукі на праспекце ды некалькі сцэнаў са скандальнага «Авеля» (відэа) |right|14585{/movie}

Праца над эпізодамі, у якіх дзеянне адбываецца падчас масавай дэманстрацыі, вядзецца з 30 студзеня да 2 лютага на праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, пераважна ўвечары ды ўначы. На час здымкаў адцінак праспекту перакрываюць для руху.

На фільм «Авель» вылучылі больш як Br 20 млрд ($ 2,17 млн). Рэжысёр-пастаноўшчык карціны – амерыканскі каскадзёр і пастаноўшчык трукаў украінскага паходжання Ўільям Дэвіталь (William Devital, Віталь Васількоў).

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў