У Беларусі ўсё добра ці штосьці не так?


«Я, як нармальны беларус, мяркую, што ў нас усё вельмі дрэнна», – мяркуе спадар.



У цэнтры Менску праходзяць здымкі адной са сцэнаў фільму «Авель». Напярэдадні, напрыклад, здымалі «спробу штурму дэманстрантамі Дому ўраду». Студэнтам, якія былі ў масоўцы, забаранілі выкарыстоўваць апазіцыйную сімволіку, а таксама крычаць «Жыве Беларусь!». Замест гэтага мітынгоўцы крычалі «Мы супраць!» і «Штосьці не так!».

{movie}Апытанне: У Беларусі ўсё добра ці штосьці не так? |right|14584{/movie}

Апошні вокліч натхніў карэспандэнтаў БелаПАНу запытаць менчукоў: у Беларусі ўсё добра ці штосьці не так?

«У нас усё не так», – казалі людзі. Для кагосьці ўсё ў Беларусі выдатна, а не пашанцавала толькі з надвор’ем.



Што не так у Беларусі – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў