Актывістка з Украіны: Дапамажыце прыбраць прапаганду Крамля


Як беларусы могуць дапамагчы Майдану па-за межамі Украіны?



Пратэстоўцы больш за ўсё маюць патрэбу ў цёплай вопратцы ды абутку. Калі няма магчымасці перадаць рэчы, можна дапамагчы Еўрамайдану ў Кіеве, змагаючыся з прапагандаю Крамля, падкрэсліла грамадская актывістка з Украіны Наталля Панчанка.

{movie}Актывістка з Украіны: Дапамажыце прыбраць прапаганду Крамля |right|14583{/movie}

«Калі ласка, прыйдзіце да сваіх суседзяў, родных і блізкіх ды распавядзіце, што насамрэч адбываецца на Майдане. Мы ведаем, як працуюць прарасейскія каналы, бачым, што там паказваюць, і для нас самае балючае, мабыць, тое, што людзі не могуць зразумець аб’ектыўнай сітуацыі толькі праз тое, што не маюць доступу да нармальных медыяў», – заклікала дзяячка.

Больш падрабязнасцяў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў