Развіталіся з Генадзем Грушавым


У пятніцу адбылося развітанне з памерлым у аўторак старшынём дабрачыннага фонду «Дзеці Чарнобыля», дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, доктарам філасофскіх навук, прафесарам Генадзем Грушавым.

{movie}Развітанне з Генадзем Грушавым|right|14580{/movie}

Нябожчык паспеў пакінуць родным свае пажаданні наконт таго, як мае прайсці абрад яго пахавання і абраў святара, які адслужыў сёння малебен у Доме смутку «Цырыманіял» недалёка ад станцыі метро «Аўтазаводская». Развітацца з Генадзем Грушавым прыйшла ягоная сям’я, сябры і калегі. На цырымоніі прысутнічалі навукоўцы, журналісты, беларускія апазіцыйныя палітыкі ды неабыякавыя людзі.

Крэміравалі Генадзя Грушавога на Паўночных могілках, дзе пазней попел захаваюць на магіле ягонага бацькі, Уладзіміра Ерамеевіча.

Памінкі па беларускім палітыку, навукоўцу і філантропе адбыліся ў Доме літаратара на вул. Фрунзэ, 5.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў