Слонімская міліцыя перадухіліла несанкцыянаванае коўзанне з горкі!


Мясцовыя жыхары хацелі правесці «Slonim Snow party» – пакоўзацца вялікаю кампаніяй з гары. На месца «насанкцыянаванага коўзання» прыехалі міліцыянты і затрымалі некалькі асобаў.

Як паведамляе «Газета Слонімская», а 13 гадзіне з горкі коўзаліся трое маладзёнаў, якіх міліцыянты забралі ў пастарунак. Таксама затрымалі некалькі асобаў, што праходзілі побач. Затрыманне і «несанкцыянаванае коўзанне» міліцыянты здымалі на відэа.

Праваахоўнікі патлумачылі журналістам «Газеты Слонімскай», што гэткім чынам яны перадухілілі правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

МЛ, паводле «Газета Слонімская»

Стужка навінаў