Новая зорка з Акцябрскага раёну: пенсіянерка чытае вершы ў гонар Лукашэнкі (відэа)


«Шаўка знамёны плешчуцца і ў барабаны б’юць,

У радах па Краснай плошчадзі сувораўцы ідуць.

Шынэлі ладна зкроены і шоўк знамён гарыць,

«Ура радному Лукашэнку!» – па плошчадзі грыміць!»

Ніна Ігнацьеўна Заберан з вёскі Воземля (Гомельшчына) піша ўласныя вершы і змяняе вершы беларускіх класікаў у гонар Аляксандра Лукашэнкі. Маладая журналістка Карына Праскурская з гуртка «Рэпарцёр» наведала пенсіянерку і запісала на відэа ейныя вершы.

{movie}Пенсіянерка чытае вершы ў гонар Лукашэнкі|right|14565{/movie}

«Вецер нашы дзярэўя калыша, наша песня ляціць па стране.

Хай Пуцін, Мядзведзеў, Лукашэнка ўслышаць нашу песню ў маскоўскім Крамле.

Перадай ты ім, дарагая, і ад нашай шчаслівай страны,

Ад калхознага Акцябрскага края свой прывет мы ім прыняслі!»

Гераіня відэароліку тлумачыць, што піша вершы, каб аддзячыць Аляксандру Лукашэнку за годную старасць, і параўноўвае цяперашнія часы з пасляваенным голадам. На ейную думку, дзякуючы Лукашэнку беларусы цяпер жывуць добра.

У 2012 годзе славу ў сеціве здабыла іншая жыхарка Акцябрскага раёну – 13-гадовая піянерка Ксенія Дзягелька, што запісала песню і кліп пад назваю «Я из деревни!».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў