У Барысаве міліцыянты «палююць» на заўзятараў?


Пасля з’яўлення ў інтэрнэце здымку, на якім футбольныя фанаты з Барысава стаяць з банерамі дзеля падтрымання Майдану, міліцыя і КДБ пачалі збіраць звесткі пра заўзятараў, падаюць парталы belultras.by і barysau.by.



Аднаму з хлопцаў, паводле крыніцаў, ужо далі 5 содняў арышту за тое, што яго, нібыта, апазналі на здымку, змешчаным у інтэрнэце, хоць усе твары асобаў на фатаграфіі замазаныя.
Пасля таго, як барысаўцу ў сераду ўвечары запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не вярнуўся. А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ абвесцілі прысуд за «парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання».

Сайты падаюць, што КДБшнікі ды міліцыянты тэлефануюць сваякам і сябрам фанатаў, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.

МЯ, belsat.eu, паводле belultras.by, barysau.by

Стужка навінаў