Як выглядала карона валадароў Вялікага княства Літоўскага? (фотафакт)


У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі ўнікальны алтарны абраз Божай Маці XVIII стагоддзя. Багародзіца выяўленая, як мяркуецца, з каронаю Вялікага княства Літоўскага.

Абраз Божай Маці з дзіцяткам Ісусам трапіў у Нацыянальны мастацкі музей з аднаго з касцёлаў пад Маладзечнам яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя падчас хвалі барацьбы з рэлігіяй, але паказалі яго ўпершыню толькі ў 1997 годзе, падае kp.ru.

Як адзначаюць эксперты, абраз выкананы таленавітым мастаком, магчыма, віленскім.
01_odigitrija_VY
Абраз Маці Божай з дзіцяткам Ісусам. Фота БелаПАН

Марыя нібыта стаіць на месяцы, злёгку схіленая галава павернутая налева, да Ісуса. У дзіцяці – вялікія вочы, высокі адкрыты лоб, кучаравыя каштанавыя валасы. Ягоная правая рука богаслаўляе маці, на далоні левай – сфера з крыжыкам (сімвал валадарства над Сусветам).

Залатую карону над галавою Марыі падтрымліваюць анёлы з сімвалічнымі кветкамі лілеі ды ружы. Карона на абразе – гэта традыцыйная карона Вялікага княства Літоўскага, якой каранавалі валадароў княства, падае kp.ru. На кананічных абразах, якія цяпер распаўсюджаныя ў беларускіх праваслаўных цэрквах, гэтая карона – часцей за ўсё ў выглядзе кароны расейскіх самадзержцаў.

Унікальны абраз будуць экспанаваць у Нацыянальным мастацкім музеі да 23 лютага.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары