Чаму Старая Еўропа мала цікавіцца Беларуссю і Украінаю?


«Сёння ў Еўропе няма той краіны, якая мела б зацікаўленасць і рэальныя інтарэсы ўва Украіне і ў Беларусі, акрамя Польшчы. Польшча найбольш актыўная ў гэтым рэгіёне, але яе ўплывы ў Еўропе малыя», – гаворыць палітолаг Павал Усаў, госць праграмы «Гарачы каментар».

{movie}Павел Усаў у “гарачым каментары”|right|14550{/movie}

«Калі мы кажам пра Францыю, Нямеччыну ці Вялікую Брытанію, то яны больш зацікаўленыя ў тым, каб мець нейкія адносіны з Расеяй. Таму яны разглядаюць рэгіён Усходняй Еўропы як буферную зону», – дадаў госць праграмы.

Палітолаг нагадаў, што праграма «Усходняе партнёрства» паўстала з ініцыятывы Польшчы. «Але Польшча мае больш ідэалагічнай энергіі, гістарычныя традыцыі, сувязі, і таму яна імкнецца несці дэмакратызацыю далей. А Старая Еўропа – вельмі прагматычная», – кажа адмысловец. Ён таксама дадаў, што палітыка санкцыяў з боку Захаду можа быць у дачыненні Украіны больш эфектыўнаю, чымся ў дачыненні Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў