Памёр лектар «Гісторыі пад знакам Пагоні»



Пасля цяжкай хваробы памёр Міхаіл Перапечка, які агучваў закадравы тэкст у праграмах «Гісторыя пад знакам Пагоні».

Міхаіл Перапечка быў акторам Берасцейскага тэатру лялек. На «Белсаце» працаваў ананімна і з 2008 г. агучыў 140 серыяў цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні». Акрамя «Гісторыі» Міхаіл Перапечка агучыў два дакументальныя фільмы: «Лебядовыя гады» і «Крывавы патоп».

Кіраўніцтва тэлеканалу і каманда працаўнікоў «Белсату» смуткуе разам з сям’ёю ды блізкімі Міхаіла Перапечкі.

Голас Міхаіла Перапечкі яшчэ доўга будзе гучаць на нашым канале

{movie}Голас за кадрам Міхаіла Перапечкі|right|14548{/movie}

Глядзі таксама
Каментары