Маленькую дзяўчынку рукамі адкапалі з-пад абломкаў у Сірыі (відэа)


Дзіця аказалася закапаным жыўцом пасля аднаго з авіяналётаў.

Агенцтва «Associated Press» зняло ў сірыйскім горадзе Алепа відэа, на якім мужчыны рукамі з завалаў вызваляюць 2–3-гадовую дзяўчынку.

Дзіцячую руку сярод друзу заўважылі мужчыны, якія разбіралі абломкі разбуранага падчас авіяналёту дому.

{movie}Маленькую дзяўчынку рукамі адкапалі з-пад абломкаў у Сірыі|right|14546{/movie}

Вызваленае дзіця не пацярпела і зараз пачуваецца добра.

Дзяўчынку змясцілі ў прытулак. Што сталася, з яе бацькамі, пакуль невядома.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў