Прадзюсар фільму «Авель»: Бел-чырвона -белы сцяг не трэба рабіць ідалам апазіцыі


https://youtu.be/2by0fhRq_FQ
«Мне пішуць пагрозы на электронную пошту, вось ягоны адрас, трэба яго забіць», – распавёў «Белсату» прадзюсар Сяргей Ждановіч, які здымае стужку пра падзеі Плошчы-2010.

Фільм «Авель» – гэта камерцыйны праект, дзе будуць трукі ды ўзарваныя машыны. Стужка зусім не звязаная з палітыкаю ды не ёсць адказам на фільм «Жыве Беларусь» Кшыштафа Лукашэвіча, заўважыў прадзюсар.
{movie}Прадзюсар фільму «Авель»: Бел-чырвона-белы сцяг не трэба рабіць ідалам апазіцыі |right|14544{/movie}
Паводле спадара Ждановіча, фільм пакажа і апазіцыю, і яе праціўнікаў. «Наш фільм не дае палітычнай ацэнкі ні аднаму боку, ні другому. На адным баку людзі, і на другім – людзі. Гэта не будзе прапаганда», – тлумачыць Сяргей Ждановіч. Паводле яго, калі фільм пабудаваць выключна на беларускіх праблемах, ён не зацікавіць замежных гледачоў.

«Хочацца сказаць беларускаму народу: нашыя праблемы мы можам развязаць толькі самі», – тлумачыць свой пасыл прадзюсар.

У фільме не будзе зрынутых фігураў Леніна: «Ленін, як Княства Літоўскае і ўся гісторыя Беларусі ў Савецкім Саюзе, – гэта нашая гісторыя. Трэба нам, людзям, не толькі беларусам, вучыцца паважаць гісторыю сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў».

Адзін чалавек напісаў паклёп пра фільм «Авель», а медыі падхапілі гэта, заўважыў прадзюсар: «Усё змяшалі і спрабуюць змешваць. На мэйл прыходзяць пагрозы: вось адрас, вось тут ён жыве, трэба яго забіць… Гэта што? Вы хочаце сказаць, што гэта будучыня маёй краіны?»

Кінастужка «Авель» ствараецца на замову Міністэрства культуры Беларусі, на яе вылучылі больш за Br 20 млрд (каля $ 2,17 млн). Галоўныя героі фільму – два браты, гісторыя якіх будзе нагадваць біблійны аповед пра Каіна і Авеля. Аўтары не хаваюць, што ў фільме з’явяцца эпізоды, якія закранаюць падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Менску, аднак падкрэсліваюць, што «Авель» – «гэта мастацкі фільм, а не рэканструкцыя».

Больш пра фільм «Авель» – у сённяшнім выданні «Аб’ектыву» а 21.00, якое можна глядзець таксама ў он-лайнавай трансляцыі на нашым сайце.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары