Нашыя вярнуліся! (Абноўлена)


Збітыя «Беркутам» журналісты Сяргей Марчык і Юрась Высоцкі вярнуліся з Украіны. У аэрапорце іх сустракалі сябры і калегі. Пасля прылёту Юрась і Сяргей адразу скіраваліся ў рэдакцыю. Яны ўзялі ўдзел у эфіры «Студыі «Белсат».

{movie}Нашыя вярнуліся! (Без каментара)|right|14530{/movie}

«Я ніколі не думаў, што падобнае можа адбывацца так блізка. Збіццё, расстрэл мірных пратэстоўцаў ва ўпор, калі безабароннага дзядку расстрэльваюць гумовымі кулямі ў лоб з метра-паўтара, калі збіваюць людзей, цягнуць галовамі па асфальце некалькі беркутаўцаў, калі скачуць па іх, каб зламаць рэбры, калі збіваюць журналістаў, каб не засталося аніводнай хвіліны ўнікальнага матэрыялу – гэта жудасна», – распавядае журналіст і аператар Сяргей Марчык.

{movie}Сяргей Марчык і Юрась Высоцкі у “Студыі Белсат”|right|14527{/movie}

«Шмат людзей кажуць, што шмат хто з журналістаў заангажаваны, а што журналіст павінен быць аб’ектыўны. Але мы пабачылі праўдзівасць. Калі сядзіш у пастарунку, дзе парушаюцца твае правы, дзе цябе цкуюць людзі ў форме з зоркамі на пагонах, то разумееш, дзе праўда, а дзе няпраўда», – кажа журналіст інтэрнэт-рэдакцыі Юрась Высоцкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў