Дапамога ці папулізм? Дзяржава абяцае грошы ветэранам


Найбольшыя выплаты з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі атрымаюць Героі Савецкага Саюзу – прыкладна па $ 1 тыс. Аднак дзяржаўныя выдаткі будуць не вельмі вялікія – такіх ветэранаў у Беларусі толькі шасцёра.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 29 студзеня. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, матэрыяльную дапамогу акажуць усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, сем’ям вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або зніклі без вестак падчас баявых дзеянняў у гады вайны, інвалідам з дзяцінства праз раненне, кантузію ці калецтва, звязаныя з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета ды іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі ды іх хаўруснікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі паводле згаданай падставы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Героям Савецкага Саюзу, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, уганараваных гэтым званнем за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, акажуць матэрыяльную дапамогу Br 10 млн.

Па Br 8 млн. выплацяць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія бралі ўдзел у складзе адмысловых фармаванняў у размінаванні тэрыторыяў і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гадах.

Асобам, узнагароджаным ордэнамі ці медалямі СССР за самаахвярную працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія працавалі на аб’ектах у тылавых межах дзейных франтоў, а таксама астатнім грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, акажуць матэрыяльную дапамогу Br 3,5 млн.

Паводле інфармацыі на сярэдзіну 2013 года, у Беларусі цяпер жывуць каля 25 тыс. ветэранаў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў