Гасцей – хакейных заўзятараў паселяць у студэнцкіх інтэрнатах


Размесціць гасцей чэмпіянату па хакеі ў Менску не будзе праблемы, запэўнівае віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.

Падчас чэмпіянату спартовым заўзятарам жытло прапануюць 30 гатэляў і 10 гостэлаў агулам на 5652 месцаў. А 14 гатэляў яшчэ будуюцца.

Апроч гэтага турысты змогуць жыць у пяці інтэрнатах у студэнцкай вёсцы, дзе паўстане фан-зона на 5034 месцы. Усіх студэнтаў выселяць з гэтых інтэрнатаў, без прыпынення адукацыйнага працэсу. Дзе будуць жыць студэнты, не паведамляецца.

ШВ, belsat.eu паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары