Украіна: Сілавы сцэнар усцяж на павестцы дня.


Ноч прайшла спакойна, але сілавы сцэнар завяршэння Майдану ўсцяж актуальны, нягледзячы на сурёзныя саступкі ўлады ды скасаванне “дыктатарскіх” законаў. Пра гэта заявіў лідар фракцыі “Батькивщина” Арсеній Яценюк.

“З’явілася інфармацыя, што ў вайсковыя часткі быў скіраваны адмысловы зварот прэзідэнта Януковіча аб неабходнасці ўсталявання канстытуцыйнага правапарадку альбо іншымі словамі каб войска падтрымала прэзідэнта”, – сказаў Яцэнюк.

Апроч таго ўсе вайсковыя часткі мусяць правесці зборы ўсіх вайсковаабавязаных. Пасля чаго вайскоўцы маюць звярнуцца да прэзідэнта з просьбаю “ужыць неадкладныя захады для стабілізацыі у краіне”, – інфармуе ЕўраМайдан.

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў