«Калі Расея ўвядзе войскі ва Украіну, можа пачацца ІІІ сусветная вайна»


Сваймі прагнозамі датычна будучыні Украіны падзяліўся ў «Студыі «Белсат» прадстаўнік украінскага парталу «Дарожны кантроль» Ягор Вараб’ёў.

{movie}«Калі Расея ўвядзе войскі ва Украіну, можа пачацца ІІІ сусветная вайна» |right|14520{/movie}

Віктар Януковіч паставіў мяжу ўкраінскаму народу, за якую адступаць няма куды, падкрэсліў журналіст. Падзеі ва Украіне могуць развівацца, паводле журналіста, паводле двух сцэнароў: «Або Расея ўвядзе свае войскі ва Украіну, і, адпаведна, войскі NATO таксама ўвойдуць ува Украіну. Гэта будзе ІІІ сусветная вайна. Або Расея зразумее, што трэба адпусціць: будуць прызначаныя перавыбары ва Украіне, і выберуць новага дэмакратычнага прэзідэнта».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў