Пратэстоўцы ў Кіеве: Будзем стаяць, пакуль Януковіч не сыдзе


Адстаўку Мікалая Азарава прыняў кіраўнік Украіны, у чым ніхто з прысутных на вуліцы не сумняваўся. Але ніхто з месца пратэстаў не рушыў. Пра тое, што цяпер адбываецца ў цэнтры ўкраінскай сталіцы, – Аляксандр Баразенка.



«З мэтаю стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту, я прыняў асабістае рашэнне прасіць прэзідэнта Украіны прыняць маю адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Украіны», – гаворыцца ў заяве, якую палітычныя апаненты ўладаў не лічаць надзвычай рашучым і істотным крокам.

{movie}Пратэстоўцы ў Кіеве: Будзем стаяць, пакуль Януковіч не сыдзе |right|14511{/movie}

Пратэстоўцы настойваюць на кардынальных зменах у палітычнай сістэме краіны. Камендант Еўрамайдану Андрэй Парубій заявіў, што мітынгоўцы пакінуць занятыя раней адміністрацыйныя будынкі, толькі калі Партыя рэгіёнаў пакіне вуліцу Банкавую, дзе месціцца Адміністрацыя прэзідэнта.



У гэтак званы судны дзень, пасля паседжання ў Вярхоўнай Радзе, украінцам вярнулі іхныя правы ды свабоды, якія забралі ўжо падчас пратэстаў, чым істотна абвастрылі сітуацыю ў Кіеве і дзясятку іншых гарадоў паўднёвае суседкі Беларусі.

Аднак тыя, хто змагаецца за вольнасць і дэмакратыю, называюць сённяшнія дзеянні ўлады «пылам у вочы» і дамагаюцца выканання сваіх першапачатковых патрабаванняў.

Нягледзячы на шматлікія саступкі ад уладаў, мітынгоўцы на Майдане незалежнасці ды вуліцы Грушэўскага не збіраюцца адступаць з занятых пазіцыяў і кажуць, што будуць стаяць, пакуль Януковіч не пакіне пасады прэзідэнта, а вінаватыя у збіцці ды забойствах пратэстоўцаў не будуць пакараныя.



Алесь Баразенка, Кіеў, belsat.eu

Стужка навінаў