Цуды над скрыняй: на малой радзіме Лукашэнкі дапісалі 800 дадатковых галасоў


Блогер Аляксандр Кірэеў шмат гадоў займаецца аналізам выбарчых вынікаў. Аказалася, што згодна з апублікаванымі ЦВК вынікамі, у выбарчай акрузе, у якой знаходзіўся калгас Лукашэнкі, колькасць палічаных галасоў на некалькі соцень перавысіла колькасць выбарнікаў.

Кірэеў прааналізаваў вынікі ў асобных раёнах. Аказалася, што ў многіх з іх акрамя высокай афіцыйнай яўкі выбарчыя камісіі не зарэгістравалі ніводнага сапсаваныя бюлетэня. Блогер прыводзіць прыклад Савецкага раёну Менску, у якім жывуць 166 тыс. асобаў. Аказалася, сярод некалькі дзясяткаў тыс. галасоў не аказалася ніводнага незалічанага голасу. Гэтае дасягненне настолькі фенаменальнае, што ў іншых раёнах колькасць незалічаных галасоў вагалася ад некалькіх соцень да некалькі тысячаў. А вось у гэтым раёне – нуль.

Падобная сітуацыя здарылася ў Берасці. Па колькасці сапсаваных бюлетэняў горад падзяліўся на дзве часткі. У адным з двух раёнаў сапсаваных бюлетэняў налічылі 125, у другім – нуль.

«Гэта не проста фальсіфікацыя, а менавіта маляванне без сувязі з рэальным падлікам галасоў. Бо гэта ўзровень раёнаў, а не ўзровень участкаў. То бок нехта на больш высокім узроўні гэтыя лічбы капіюе», – канстатуе Кірэеў.

Аднак найбольшым курёзам было галасаванне на малой радзіме Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне. Там, згодна з вылічэннямі блогера, колькасць сапсаваных бюлетэняў склала -879, альбо адмоўнае значэнне. Пасля адлічэння ад сумы ўсіх, хто ўзяў удзел у выбарах – а гэта тыя, хто аддаў свой голас за кандыдата альбо «супраць усіх» – атрымоўваецца адмоўнае значэнне, альбо -879.

«Разумею, там Лукашэнка быў старшынём калгасу, але нельга ж так!» – іранізуе Кірэеў.

Блогер заўважыў, што ў 8 з 25 раёнаў Магілёўскай вобласці выбарчыя камісія, як адной рукой, упісалі роўнай 1 працэнт сапсаваных бюлетэняў.

«Пакінуць 1 % на несапраўдныя проста напрошваецца, калі бярэш працэнт з галавы», – дадае Кірэеў, які пералічвае шмат прыкладаў, якія сведчаць, што вынікі ў асобных выбарчых акругах масава выпраўляліся ўжо не толькі на ўзроўні асобных выбарчых камісій, але і на ўзроўні цэлых выбарчых акругаў.

Заўвагі блогера хутка выклікалі рэакцыю ЦВК, якая проста змяніла вынікі, пераносячы галасы «супраць усіх» у калонку «несапраўдныя галасы». Аднак нявыпраўленыя вынікі па стане на 12 кастрычніка можна яшчэ знайсці на старонцы парталу Tut.by.

Увагу на мапе прыцягвае Шклоўскі раён.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDc2NyaXB0JTIwdHlwZSUzRCUyN3RleHQlMkZqYXZhc2NyaXB0JTI3JTIwc3JjJTNEJTI3aHR0cCUzQSUyRiUyRnB1YmxpYy50YWJsZWF1LmNvbSUyRmphdmFzY3JpcHRzJTJGYXBpJTJGdml6X3YxLmpzJTI3JTNFJTNDJTJGc2NyaXB0JTNFJTNDZGl2JTIwY2xhc3MlM0QlMjd0YWJsZWF1UGxhY2Vob2xkZXIlMjclMjBzdHlsZSUzRCUyN3dpZHRoJTNBJTIwNjA0cHglM0IlMjBoZWlnaHQlM0ElMjA4NjlweCUzQiUyNyUzRSUzQ25vc2NyaXB0JTNFJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjdodHRwJTNBJTI2JTIzNDclM0IlMjYlMjM0NyUzQm5ld3MudHV0LmJ5JTI2JTIzNDclM0Jwb2xpdGljcyUyNiUyMzQ3JTNCNDY4MTM3Lmh0bWwlMjclM0UlM0NpbWclMjBhbHQlM0QlMjdEYXNoYm9hcmQlMjAxJTIwJTI3JTIwc3JjJTNEJTI3aHR0cCUzQSUyNiUyMzQ3JTNCJTI2JTIzNDclM0JwdWJsaWMudGFibGVhdS5jb20lMjYlMjM0NyUzQnN0YXRpYyUyNiUyMzQ3JTNCaW1hZ2VzJTI2JTIzNDclM0JHTiUyNiUyMzQ3JTNCR05RTTNSRFg0JTI2JTIzNDclM0IxX3Jzcy5wbmclMjclMjBzdHlsZSUzRCUyN2JvcmRlciUzQSUyMG5vbmUlMjclMjAlMkYlM0UlM0MlMkZhJTNFJTNDJTJGbm9zY3JpcHQlM0UlM0NvYmplY3QlMjBjbGFzcyUzRCUyN3RhYmxlYXVWaXolMjclMjB3aWR0aCUzRCUyNzYwNCUyNyUyMGhlaWdodCUzRCUyNzg2OSUyNyUyMHN0eWxlJTNEJTI3ZGlzcGxheSUzQW5vbmUlM0IlMjclM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdob3N0X3VybCUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3aHR0cCUyNTNBJTI1MkYlMjUyRnB1YmxpYy50YWJsZWF1LmNvbSUyNTJGJTI3JTIwJTJGJTNFJTIwJTNDcGFyYW0lMjBuYW1lJTNEJTI3cGF0aCUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3c2hhcmVkJTI2JTIzNDclM0JHTlFNM1JEWDQlMjclMjAlMkYlM0UlMjAlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjd0b29sYmFyJTI3JTIwdmFsdWUlM0QlMjd5ZXMlMjclMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdzdGF0aWNfaW1hZ2UlMjclMjB2YWx1ZSUzRCUyN2h0dHAlM0ElMjYlMjM0NyUzQiUyNiUyMzQ3JTNCcHVibGljLnRhYmxlYXUuY29tJTI2JTIzNDclM0JzdGF0aWMlMjYlMjM0NyUzQmltYWdlcyUyNiUyMzQ3JTNCR04lMjYlMjM0NyUzQkdOUU0zUkRYNCUyNiUyMzQ3JTNCMS5wbmclMjclMjAlMkYlM0UlMjAlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdhbmltYXRlX3RyYW5zaXRpb24lMjclMjB2YWx1ZSUzRCUyN3llcyUyNyUyMCUyRiUzRSUzQ3BhcmFtJTIwbmFtZSUzRCUyN2Rpc3BsYXlfc3RhdGljX2ltYWdlJTI3JTIwdmFsdWUlM0QlMjd5ZXMlMjclMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdkaXNwbGF5X3NwaW5uZXIlMjclMjB2YWx1ZSUzRCUyN3llcyUyNyUyMCUyRiUzRSUzQ3BhcmFtJTIwbmFtZSUzRCUyN2Rpc3BsYXlfb3ZlcmxheSUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3eWVzJTI3JTIwJTJGJTNFJTNDcGFyYW0lMjBuYW1lJTNEJTI3ZGlzcGxheV9jb3VudCUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3eWVzJTI3JTIwJTJGJTNFJTNDcGFyYW0lMjBuYW1lJTNEJTI3c2hvd1ZpekhvbWUlMjclMjB2YWx1ZSUzRCUyN25vJTI3JTIwJTJGJTNFJTNDcGFyYW0lMjBuYW1lJTNEJTI3dGFicyUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3bm8lMjclMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdzaG93Vml6SG9tZSUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3bm8lMjclMjAlMkYlM0UlM0NwYXJhbSUyMG5hbWUlM0QlMjdzaG93VGFicyUyNyUyMHZhbHVlJTNEJTI3eSUyNyUyMCUyRiUzRSUzQyUyRm9iamVjdCUzRSUzQyUyRmRpdiUzRQ==[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]ЯБ, belsat.eu

Стужка навінаў