Пайшоў з жыцця Генадзь Грушавы


Грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканняў, старшыня фонду «Дзеці Чарнобылю» Генадзь Грушавы памёр ад анкалагічнага захворвання.

Генадзь Грушавы заснаваў фонд «Дзеці Чарнобылю», дзякуючы якому сотні тысячаў беларускіх дзяцей, пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, атрымлівалі дапамогу і выязджалі на аздараўленне ў іншыя краіны. Генадзь Грушавы быў таксама адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», у 1990–1996 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі.

Апошнімі гадамі – асабліва актыўна займаўся праблемаю пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Фонд «Дзеці Чарнобылю» спыніў сваю працу ў 2012 годзе.

Генадзь Грушавы таксама спрычыніўся да працы арганізацыі абароны правоў зняволеных «Platform Innovation».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў