Украінскія ўлады ставяць умовы: Выпусцім затрыманых, калі пратэстоўцы вызваляць будынкі


Апазіцыйныя лідары Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцэнюк дамовіліся з Віктарам Януковічам прадставіць Вярхоўнай Радзе на галасаванне закон аб амністыі затрыманых удзельнікаў Еўрамайдану.
Пра гэта паведаміла міністр юстыцыі Украіны Алена Лукаш пасля перамоваў, якія працягваліся больш за 4 гадзіны.
Амністыя ўступіць у сілу толькі ў выпадку вызвалення ўсіх захопленых памяшканняў і аўтадарогаў. У адваротным выпадку тыя, хто здзейсніў правапарушэнне, амніставаныя не будуць” , – сказала міністр.
Паводле Лукаш, украінскія ўлады згадзіліся адмяніць прынятыя 16 студзеня законы, якія выклікалі шмат дыскусіяў. ”Але тыя законы, якія не выклікаюць заўвагаў, заўтра будуць прынятыя парламентам зноў. Палажэнні законаў, якія страцяць сілу заўтра, будуць апрацаваныя двума бакамі сумесна і будуць адпавядаць еўрапейскага ўзроўню”, – адзначыла чыноўніца.
Прадстаўнікі апазіцыі і ўладаў абмеркавалі пытанні сумеснага ўдзелу ў працэсе вяртання Канстытуцыі ўзору 2004 года ды супрацы ў гэтым пытанні з еўрапейскімі інстытутамі. Абмяркоўваліся таксама працэдуры рэферендуму. ”Перамовы будуць працягвацца”, – падсумавала міністар.
МЯ, belsat.eu
Глядзі таксама
Каментары