Чаму амбасада Беларусі не рэагуе на збіццё беларусаў ва Украіне?


Амбасада Беларусі ў Кіеве не зацікавілася збітымі ў Чаркасах журналістамі «Белсату». Гэта дае выразнае ўяўленне, як нашая дзяржава клапоціцца пра сваіх грамадзянаў, адзначыў кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.



«Нават калі журналісты працуюць на канал, які транслюе з-за межаў Беларусі, яны застаюцца грамадзянамі Беларусі. Пра гэта, напэўна, у амбасадзе ведаюць», – адзначыў прадстаўнік незалежнага тэлеканалу.

{movie}Чаму амбасада Беларусі не рэагуе на збіццё беларусаў ва Украіне? |right|14497{/movie}

Праваабаронца Алена Танкачова падкрэсліла, што беларускае Міністэрства замежных справаў не ведае, як рэагаваць на апошнія падзеі ва Украіне, а ад гэтага залежаць і паводзіны прадстаўнікоў беларускай дыпламатыі. «Нармальная краіна, якая мае свае пасольскія ўстановы, мусіць аказваць дапамогу суайчыннікам, тым больш тым, якія аказаліся ў крытычнай сітуацыі, але разлічваць на гэта, беручы пад ўвагу цяперашнюю рэакцыю [амбасады – belsat.eu], не выпадае», – заўважыла спадарыня Танкачова.

Карэспандэнтам незалежнага тэлеканалу, паводле госці «Белсату», варта шукаць дапамогі не ў афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, а сярод праваабаронцаў, адвакатаў ды прафесійнай супольнасці журналістаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў