Збіты ва Украіне журналіст Сяргей Марчык: Я да апошняга бараніў камеру (відэа)




«Калі мяне пачалі душыць, я проста мусіў выпусціць камеру, бо адчуў, што больш не вытрымаю», – карэспандэнт «Белсату» распавёў падрабязнасці пра сваё затрыманне ва Украіне.

Журналіст адзначыў, што спадзяецца, аднак, дарабіць сюжэт пра пераслед журналістаў на Украіне, здымкі для якога рабіў у Чаркасах.

{movie}Збіты ва Украіне журналіст Сяргей Марчык: Я да апошняга бараніў камеру |right|14490{/movie}

«Замест аўтара і аператара сюжэту мы сталіся фактычна аднымі з яго герояў, – падкрэсліў Сяргей. – У любы момант кожны з журналістаў, што прыехаў ва Украіну, незалежна ад таго, што ён хоча зрабіць і якая мэта ягонага матэрыялу, можа стацца ахвяраю «Беркута», міліцыянтаў, цітушак».

{movie}Юрась Высоцкі пра напад “Беркуту” ў Чаркасах/Belsat TV journalist about Berkut’s attack in Cherkasy |right|14492{/movie}

«Білі нагамі, рукамі. Мы ляжалі на зямлі, крычалі, што мы журналісты, але яны не рэагавалі. Міліцыянты зацягнулі нас у аўтобус, там таксама пару разоў дадалі па галаве дручкамі. Пазней перацягнулі ў аўтазак, патрымалі там некалькі хвілінаў. Хтосьці прыняў рашэнне, што пабітыя журналісты – гэта не вельмі добрая ідэя, і нас выпусцілі», – распавёў журналіст Юрась Высоцкі. Пасля збіцця ён спрабаваў вярнуць камеру з відэазапісамі, паехаў у аддзяленне міліцыі, дзе напісаў заяву аб нападзе. Камеру, аднак не вярнулі, а самога карэспандэнта затрымалі на некалькі гадзінаў, нягледзячы на ягоны кепскі стан.

Расследаваць справу аб збіцці прадстаўнікоў медыяў у ноч 27 студзеня пачало Упраўленне МУС у Чаркаскай вобласці.

Інфармацыю аб нанясенні цялесных пашкоджанняў журналістам унеслі ў журнал адзінага ўліку Сасноўскага райаддзелу міліцыі, паведамілі ў сектары сувязяў з грамадскасцю чаркаскай міліцыі.

Уначы 27 студзеня ў Чаркасах падчас разгону мітынгу каля абласной дзяржаўнай адміністрацыі «Беркут» жорстка збіў двух журналістаў каналу «Белсат» Сяргея Марчыка і Юрася Высоцкага, а таксама прадстаўніка каналу «Інтэр» Станіслава Кухарчука. Аператару тэлекампаніі «ВІККА» Сяргею Яфімаву разбілі камеру.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў