Збітыя белсатаўцы: «Беркут» нападаў на журналістаў мэтанакіравана



https://youtu.be/-pvWHZWnA9g

«Беркут мэтанакіравана «працаваў» па журналістах», – гаворыць карэспандэнт «Белсату», які пацярпеў падчас разгону маніфестантаў у Чаркасах.

{movie}Збіты журналіст “Белсату” Сяргей Марчык у лякарні разам з іншымі пацярпелымі|right|14489{/movie}

Байцы спецпадраздзялення «Беркут» брутальна разагналі маніфестантаў і ўдзельнікаў Аўтамайдану, калі ў Чаркасах адбылася спроба штурму будынку адміністрацыі. Пацярпела нашая здымачная група – журналіста Юрася Высоцкага і аператара Сяргея Марчыка моцна збілі, забралі тэхніку.

{movie}Напад беркутаўцаў у Чаркасах: «Ва ўпор расстрэльвалі гумовымі кулямі, цягалі галовамі па асфальце» |right|14482{/movie}

«Калі дэманстранты атакавалі адміністрацыйны будынак, выбеглі некалькі дзясяткаў, а можа, і сотня беркутаўцаў. Пачалі збіваць людзей. Збілі абсалютна ўсіх журналістаў, што там былі. Кагосьці забралі разам з намі ў пастарунак, кагосьці адвезлі ў медычны пункт. Знішчылі практычна ўсю тэхніку. Яны «працавалі» канкрэтна па журналістах. Яны ведалі, што мы журналісты, яны бачылі што мы журналісты і проста збівалі. Відаць было, што яны мэтанакіравана хочуць знішчыць тэхніку з відэаматэрыяламі. – распавёў у тэлефоннай размове Сяргей Марчык. – Ёсць інфармацыя, што гэта быў луганскі «Беркут», а не мясцовы. Яны дзеялі вельмі жорстка. Не лічыліся ні з кім. Мы з Юрам бачылі, як яны расстрэльвалі старога дзеда гумовымі кулямі ва ўпор, з метра–паўтара. Стралялі па нагах, у цела, у галаву. Іх гэта не спыняла. Людзей цягалі галавой па асфальце, збівалі да таго, што яны гублялі прытомнасць».

{movie}”Інтэрв’ю” з беркутаўцам|right|14486{/movie}

«Білі нагамі, рукамі. Мы ляжалі на зямлі, крычалі, што мы журналісты, але яны не рэагавалі. Міліцыянты зацягнулі нас у аўтобус, там таксама пару разоў дадалі па галаве дручкамі. Пазней перацягнулі ў аўтазак, патрымалі там некалькіх хвілінаў. Хтосьці прыняў рашэнне, што пабітыя журналісты – гэта не вельмі добрая ідэя, і нас выпусцілі», – распавёў журналіст Юрась Высоцкі. Пасля збіцця ён спрабаваў вярнуць камеру з відэазапісамі, паехаў у аддзяленне міліцыі, дзе напісаў заяву аб нападзе.

{movie}Атака “Беркуту” ў Чаркасах, Аматарскае відэа|right|14484{/movie}

Калі Сяргея Марчыка даставілі ў медычны пункт, на той момант ужо 18 асобам зашывалі раны. «Разбітыя галовы, пераломы. Пашкоджанні жудасныя. Чатыры чалавекі, як мне сказала медсястра, у вельмі цяжкім стане. Моцна пацярпеў таксама адзін беруктавец: яго збілі машынаю. Аўтамайданавец пераехаў яго і таго падкінула, ён упаў галавою на зямлю. Калі я пачаў здымаць на камеру, як яму аказваюць медычную дапамогу, беркутаўцы накінуліся на мяне, – гаворыць аператар. – У выніку мы выбраліся, Юра быў у пастарунку, ён спрабаваў адстаяць нашую тэхніку, яго трымалі да 5-й раніцы. У гэты момант мне накладалі швы, агулам – 11, сінякі ўжо пакінулі ў спакоі, бо гэта, як кажуць, не смяротна. Юру разбілі твар – вока, нос».

Відавочцы падзеяў сведчаць, што атакана на будынак адміністрацыі была правакацыяй “цітушак”. “Толькі цітушкі, замаскаваныя пад мясцовых актывістаў, схаваліся ў дварах, як з левага боку аблрады выскачыў «Беркут» і пачаў біць усіх запар, хто стаяў на плошчы”, – піша адзін з блогераў.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/6dCS0Wf8cko
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары