У апошнюю нядзелю студзеня адзначаюць Дзень беларускай навукі. Фотакарэспандэнт «Белсату» ў Дзень адкрытых дзвярэй пабываў на выставе ў Акадэміі навук, каб высветліць, чым ганарацца беларускія навукоўцы.
Сярод экспанатаў, якія адлюстроўваюць дасягненні беларускай навукі, – ёмістасці з мёдам, талеркі з цыбуляю ды моркваю. Ёсць незвычайная бульба, якую вырасцілі ва ўмовах аэрапонікі, то бок без глебы, у вільготным паветры.
Пячэнне без цукру – сярод здабыткаў беларускіх навукоўцаў. Фота belsat.eu
Іншыя дасягненні нашых навукоўцаў – гэта печыва без цукру, вопратка для ратаўнікоў ды «элемент будаўнічых канструкцыяў». Прызначэння прылады, якая нагадвае марскую міну, не тлумачаць.
Наведнікаў выставы няшмат. Сярод іх пераважна кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, дый яны надоўга не затрымліваюцца, адзначыў карэспандэнт «Белсату». Сваёй увагаю зусім абмінулі выставу прадстаўнікі бізнесу.
МЯ, belsat.eu