Клічко: Трымаем пазіцыі на Майдане. Яцэнюк: Апазіцыя гатова ўзначаліць урад


Украінскія апазіцыянеры не прынялі прапанову Віктара Януковіча заняць высокія пасады ў краіне.
Апазіцыя не прыняла ўмовы, вылучаныя прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Пра гэта заявіў лідар партыі ”Удар” Віталь Клічко са сцэны на Майдане Незалежнасці. ”На наша патрабаванне адмяніць ”дыктатарскія законы” Януковіч адказаў толькі прапановай унесці змены ў іх. Наша выразная пазіцыя – адмяніць гэтыя законы і кропка! Нашы патрабаванні – правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе. І мы не адступаем. Мы трымаем нашы пазіцыі на Майдане і ў рэгіёнах. Экстремістаў тут няма! Мы мірныя людзі, якія адстойваюць свае правы і свае патрабаванні”, – заявіў Клічко.
”Перамовы працягваюцца і мы не паддаемся на ніякія правакацыі”, – дадаў лідар ”Удару”.
Апазіцыя гатова ўзяць на сябе адказнасць за далейшы лёс краіны і можа прыняць прапанову прэзідэнта Януковіча адносна пасадаў у Кабінеце міністраў. Але перамовы будуць працягвацца, пакуль улада не выканае патрабаванняў Евромайдану, заявіў лідар фракцыі «Бацькіўшчына» Арсеній Яцэнюк.
”Януковіч прапанаваў апазіцыі ўзначаліць урад. Які наш адказ? Ці гатовыя мы ўзяць гэтую адказнасць на сябе? Мы не баімся адказнасці за лёс краіны. Мы прымаем гэтую адказнасць, мы гатовыя весці Украіну ў ЕЗ, адказнасць, якая прадугледжвае вызваленне Юліі Цімашэнкі, якая прадугледжвае Украіну як частку Еўропы”, – дадаў палітык.
Стужка навінаў