Кіеў развітваецца з беларусам Міхаілам Жызнеўскім (+ анлайн-трансляцыі)


У Міхайлаўскім Залатаверхім саборы ўкраінскай сталіцы адслужылі малебен за беларуса, якога застрэлілі падчас пратэстаў у Кіеве. Труну з целам маладзёна перанеслі на Майдан незалежнасці. Пратэстоўцы аддадуць апошнюю пашану беларусу, які падтрымаў іхныя памкненні да свабоды.

26 студзеня Міхаілу б споўнілася 26 гадоў. Ён не дажыў некалькіх дзён да свайго дня нараджэння. Напярэдадні памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызнеўскі некаторы час жыў пасля таго, як з’ехаў з Беларусі. Неабыякавыя запалілі знічы ды прынеслі кветкі.

Міхаіл Жызнеўскі быў сябрам украінскай групоўкі УНА-УНСО (Украінская нацыянальная асамблея–Украінская народная самаабарона), дзе яго ведалі пад мянушкаю Локі.

Паводле словаў маці Жызнеўскага, Міхаіл паехаў ва Украіну яшчэ ў 2005 годзе. Вясною гэтага года ён планаваў вярнуцца ў Беларусь. Міхаіла пахаваюць у Гомлі.

Трансляцыя “Спільно-ТВ”

Live streaming video by Ustream

Live streaming video by Ustream

Трансляцыя “24-га каналу”



Он-лайн украінскага “5 каналу”
МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў