Беларусы на Майдане: Мы прыехалі, каб са страхам змагацца




Шмат якія беларусы не засталіся ў баку ад падзеў ва Украіне. На барыкадах Майдану і на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве дзясяткі неабыякавых маладзёнаў з нашай краіны. У Кіеве ў гэтыя дні таксама і некаторыя палітыкі.



Супрацьстаянне на вуліцы Грушэўскага не спыняецца. Праваахоўнікі ўтрымліваюць пазіцыі, аднак без адмысловай тэхнікі прабіцца праз моцныя лініі барыкадаў ім будзе праблематычна. Да таго ж дэманстранты няспынна працягваюць пазіцыі ўмацоўваць. Сярод іх на барыкадах усё больш нашых суайчыннікаў. Інфармацыя пра смерць беларуса Жызнеўскага не напужала, а наадварот зматывавала да прыезду ў Кіеў.

{movie}Беларусы ў Кіеве|right|14473{/movie}

БЕЛАРУСЫ:

«Тыдзень таму не было рухаў, спакойна было, думаў, што ўсе затухне. Але пабачыў, што тут, і вырашыў прыехаць».

«Мы прыехалі, каб са страхам змагацца. Першае, што мы тут робім, – гэта змагаемся са страхам, які ў нас гэтыя 20 гадоў праграмавалі».



Лідар АГП прыехаў на Майдан не толькі як грамадзянін, але і як палітык.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АГП:

«Трэба ствараць фронт, скіраваны супраць аўтарытарных рэжымаў. У Беларусі ім з’яўляецца Лукашэнка, а тут – Януковіч. Ад гэтага прыхільнікі пераменаў у Беларусі і Украіне стануць яшчэ больш моцныя».



Развітанне з Міхаілам Жызнеўскім адбудзецца ў нядзелю ў сталіцы.

Усевалад Шлыкаў, Алесь Баразенка, «Аб’ектыў», belsat.eu

Стужка навінаў